Марыя Станкевіч пра Канстытуцыю: грамадства пачынаецца з сям’і
У Беларусі працягваецца абмеркаванне абноўленага праекта Галоўнага Закона краіны.
Марыя Станкевіч, галоўны бухгалтар райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага
комплексу:
– Вынесены на ўсеагульнае абмеркаванне праект Канстытуцыі абумоўлены выклікамі часу. За апошнія дзесяцігоддзі адбыліся істотныя змены ў жыцці грамадства, але па-ранейшаму актуальнымі застаюцца маральна-этычныя нормы, традыцыі, сувязь пакаленняў. Гэта і замацавана ў праекце Галоўнага Закона. За незалежнасць, мір і дабрабыт адказны кожны з нас.
Як шматдзетную маці мяне
хвалюе будучае не толькі сыноў і дачкі, але і ўсіх дзяцей увогуле. Імпануе, што асаблівая ўвага ў праекце нададзена выхаванню традыцыйных сямейных каштоўнасцей, падтрымцы дзяцей-сірот, а таксама клопат дзяржавы пра інвалідаў і пажылых людзей.
Усё пачынаецца з сям’і, і ад бацькоў, іх узаемаадносін залежыць, якім чалавекам вырасце дзіця, якім яно стане чалавекам, грамадзянінам і працаўніком. Мне блізка ўдакладненне ў другім раздзеле, прысвечаным асобе, грамадству,
дзяржаве, што шлюб – гэта саюз толькі паміж мужчынам і жанчынай. У праекце Канстытуцыі пазначана, што праява патрыятызму, захаванне гістарычнай памяці пра гераічнае мінулае беларусаў – абавязак кожнага.
Даступнасць азнаямлення з праектам, абмеркаванне паправак і дапаўненняў у Канстытуцыю дае цудоўную магчымасць кожнаму грамадзяніну Беларусі прыдачыніцца да развіцця нашай краіны.
Алёна Ганулич.