Дзень Незалежнасці ў Астраўцы: парад сельгастэхнікі і забаўляльныя пляцоўкі

Пасля ўрачыстага мітынгу і цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак адбыўся парад сельскагаспадарчай тэхнікі – відовішчны сюрпрыз для астраўчан і гасцей свята.

Пасля ўрачыстага мітынгу і цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак адбыўся парад сельскагаспадарчай тэхнікі – відовішчны сюрпрыз для астраўчан і гасцей свята.

IMG_6587.JPG

Машынна-трактарны парк сельскагаспадарчых і іншых прадпрыемстваў пастаянна абнаўляецца – у раёне гэта робіцца планамерна. Адзінаццаць новых камбайнаў, трактараў, пагрузчыкаў і іншай сельскагаспадарчай тэхнікі айчыннай вытворчасці са сцягамі Беларусі праехалі роўнай калонай.

IMG_6582.jpg

IMG_6591.JPG

IMG_6555.JPG

На аўтамабільнай стаянцы побач са спартыўна-аздараўленчым комплексам “Імпульс” можна было паглядзець тэхніку, якую маюць на ўзбраенні ваеннаслужачыя раёна. Ратавальнікі частавалі ўсіх кашай і юшкай, а пагранічнікі праводзілі майстар-класы па зборцы і разборцы аўтамата.

IMG_6600.JPG

IMG_6602.JPG

У лесапаркавай зоне бойка ішоў гандаль: прысмакі пакупнікам прапаноўвалі Астравецкі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства і прыватнікі, а рамеснікі і майстры – вырабы з гліны, саломкі і іншых матэрыялаў.

IMG_6568.jpg

З першых вуснаў

Вікторыя Букліс, у дэкрэтным адпачынку, з сынам Ягорам:

IMG_6595.JPG

– Наш тата ехаў на трактары ў калоне – гэта вельмі пачэсна і ганарова. Радуе, што мужу – ён працуе ў КСУП “Гудагай” – даверылі новую тэхніку – гэта высокае пацверджанне яго працы. Дзень Незалежнасці – наша агульнае свята, якое аб’ядноўвае людзей розных прафесій – хлебаробаў, урачоў, лесаводаў; і напамін, што мы, беларусы, – працавіты, шчыры, дружны народ.

Алёна Гануліч.