Гудагайцы прымалі падарункі ад прафсаюза работнікаў АПК
Пераможцамі працоўнага прафсаюзнага спаборніцтва сярод камбайнераў і зернесушыльшчыкаў сталі хлебаробы КСУП “Гудагай”. 28 ліпеня вызначыўся пераможца сярод вадзіцеляў, якія працуюць на аўтамабілях з грузападымальнасцю звыш 5 тон.
Пераможцамі працоўнага прафсаюзнага спаборніцтва сярод камбайнераў і зернесушыльшчыкаў сталі хлебаробы КСУП “Гудагай”. 28 ліпеня вызначыўся пераможца сярод вадзіцеляў, якія працуюць на аўтамабілях з грузападымальнасцю звыш 5 тон, – ім стаў яшчэ адзін працаўнік гэтай гаспадаркі Іван Печкур.
Іван Карніла віншуе першага ў раёне вадзіцеля-тысячніка
Хоць у КСУП “Гудагай” мужчына працуе толькі другі год, яго стаж работы ў сельскай гаспадарцы перавысіў 25 гадоў. Да слова, гэта не першая перамога Івана Печкура ў працоўным спаборніцтве: па выніках корманарыхтоўкі ён стаў лепшым вадзіцелему раёне – МАЗам перавёз 1 421 тону травы.
–Дзякуй вам за вашу нялёгкую працу, – віншуючы з пераможным вынікам вадзіцеля-тысячніка ў раёне, адзначыў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Карніла. – Збожжа сёлета ўрадзіла, і з ўпэўненасцю можна казаць, што гэта не апошняя перавезеная вамі тона зерня.
Юрый Адула і Іван Печкур
Прафсаюзныя берагіні: галоўны бухгалтар райкама прафсаюза работнікаў АПК Марыя Станкевіч і лідар прафсаюзнай пярвічкі КСУП “Гудагай” Ганна Налівайка
Першы вадзіцель-тысячнік прымаў віншаванні, грашовыя прэміі і падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і прафсаюзнай пярвічкі КСУП “Гудагай”.
Алена ГАНУЛІЧ,
фота аўтара.