Лідараў корманарыхтоўкі адзначыў райкамам прафсаюза работнікаў АПК

Па традыцыі падчас асноўных сельскагаспадарчых кампаній райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу праводзіць працоўнае спаборніцтва сярод механізатараў і вадзіцеляў.

Па традыцыі падчас асноўных сельскагаспадарчых кампаній райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу праводзіць працоўнае спаборніцтва сярод механізатараў і вадзіцеляў.

Сёлетняя касавіца не стала выключэннем, праўда, прыпаднесла сюпрыз – на працягу амаль усяго першага ўкосу лідарства трымалі аграрыі КСУП “Гудагай”, а на фінішы пераможцы змяніліся: чатыры з пяці прыступак касавіцкага п’едэсталу занялі корманарыхтоўчыкі КСУП “Гервяты”.

Нагадаю, спаборніцтва праводзілася ў наступных катэгорыях: касьба, падбор і здрабненне травы, адвоз травы аўтамабілем і трактарам, прэсаванне.

– Пераможцаў вызначалі па аб’ёмах, зробленых на першым укосе – ён некалькі тыдняў назад завяршыўся ў раёне, – па дарозе ў КСУП “Гервяты”, дзе найбольш пераможцаў , расказаў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Юрый Адула.– Прыемна, што з году ў год прозвішчы пераможцаў паўтараюцца і з’яўляюцца новыя імёны.

2.jpg

Юрый Адула віншуе Рымантаса Трапшыса

У чацвёры раз запар лепшым касьбяром раёна стаў Рымантас Трапшыс, які паклаў травы ў пракосы на плошчы больш за 1 200 гектараў. Шматфукцыянальныя ратацыйныя касілкі КМР-9 зараз ёсць амаль ва ўсіх гаспадарках раёна, адным з першых на Астравеччыне асвойваў гэтую тэхніку гервяцкі механізатар.

Сёлета корманарыхтоўчы парк КСУП “Гервяты” папоўніўся камбайнам “Кронэ-Біг-Ікс”, які лічыцца адным з самых магутных. Новую тэхніку даверылі Сяргею Філімоненку, які не прапусціў наперад сапернікаў.

5.jpg

Сяргей Філімоненка

Лепшым на адвозе травы трактарам стаў ячшэ адзін працаўнік КСУП “Гервяты” Андрэй Махонька. За першы ўкос мужчына перавёз больш за 3 300 тон травы. Да слова, механізатар перамагаў на працоўным прафсаюзным спаборнітцве на вясенне-палявых работах у намінацыі “ Ворыва”.

1.jpg

Андрэй Махонька

У адрозненне ад працаўнікоў, якіх мы заспелі ў рамонта-механічных майстэрнях, Юрый Рэвака на прэс-падборшчыку “Крона” закручваў траву ў стрэйч-плёнку побач з малочна-таварнай фермай “Чэхі”. За сезон мужчына накруціў каля тысячы тон – і стаў пераможцам у намінацыі “ Прэсаванне”, дарэчы сказаць, не ўпершыню.

4.jpg

Юрый Рэвака

А вось у намінацыі “ Адвоз травы аўтамабілем” спрытнейшым аказаўся Іосіф Бабіч з КСУП “Гудагай” – неадразовы пераможца і прызёр жніўнага спаборніцтва.

3.jpg

Іосіф Бабіч

Юрый Аляксандравіч павіншаваў лепшых корманарыхтоўшчыкаў раёна з выдатным вынікам, уручыў ім дыпломы, падарункавыя сертыфікаты і выказаў спадзяванне на новую сустрэчу – на гэты раз на жніве.

Алёна Ганулич