Празднование Первомая: кого из островчан признали “Человеком года Гродненщины”, какие предприятия попали на областную Доску почёта

Напярэдадні Свята працы дэлегацыя Астравецкага раёна прыняла ўдзел у абласной урачыстасці.

Наш край на свяце прадстаўлялі вопытныя работнікі і маладыя спецыялісты Беларускай АЭС, лясгаса, РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі”, цэнтральнай раённай клінічнай бальніцы, сектара культуры, аддзела адукацыі, сектара спорту і турызму, а таксама актывісты грамадскіх аб’яднанняў і партыі “Белая Русь”.

Пасля сумеснага выканання ўдзельнікамі свята Гімна Рэспублікі Беларусь да прысутных звярнуўся старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік:

–  Напярэдадні Першамая мы ўшаноўваем і дзякуем тым працаўнікам і арганізацыям прынёманскага краю, якія ў мінулым годзе дасягнулі найбольш значных вынікаў. Гэта традыцыя – адна з асноў нашай краіны. На гэтай зямлі заўсёды жылі людзі, якія імнуліся ўсяго дасягаць сваімі розумам і працай. Нездарма Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на VII Усебеларускім народным сходзе падкрэсліў, што толькі мы ведаем, якой павінна быць наша краіна і як зрабіць яе мацнейшай. Яскравым пацвярджэннем гэтага тэзіса з’яўляецца тое, што ва ўмовах геапалітычнай нестабільнасці, санкцыйнага ціску наша краіна не толькі захавала стабільнасць, але і забяспечыла развіццё. Гэта ваша заслуга, працаўнікі розных галін. Словы падзякі адрасую і ветэранам, якія стварылі вельмі трывалы фундамент, – ён дазваляе нам цвёрда стаяць на зямлі і з упэўненасцю глядзець у будучыню. Адзін вядомы фінансіст сказаў: калі хтосьці адпачывае ў цені, гэта значыць, што іншы калісьці пасадзіў дрэва. Мы рухаемся наперад абапіраючыся на дасягенні папярэднікаў. Беларусы заўсёды марылі жыць у міры на сваёй зямлі. Наша задача – захаваць яе для будучых пакаленняў, перадаць ім суверэнную, незалежную, камфортную для жыцця, добраўпарадкаваную краіну. Упэўнены, што наперадзе ў нас шмат праектаў, знакавых дасягненняў і мірныя гады дынамічнага развіцця. Для гэтага мы зробім усё неабходнае. Кожнаму жадаю дабрабыту ў сем’ях, каб радавалі блізкія, а галоўнае – каб над нашай любімай Беларуссю было мірнае неба. Са святам!

Сапраўднымі героямі гэтага дня сталі працаўнікі розных галін народнай гаспадаркі вобласці, якія штодзённай працай і адданасцю абранай справе ўмацоўваюць дабрабыт сваіх раёнаў, Прынёмання і краіны ў цэлым. Званне “Чалавек года Гродзеншчыны” атрымала 20-ць работнікаў і кіраўнікоў. Прыемна, што ў іх ліку і дырэктар Астравецкага вопытнага лясгаса Рыгор Долгі і памочнік генеральнага дырэктара па ўзаемадзеянні з Белэнерга, Мінэнерга і іншымі органамі дзяржаўнага кіравання РУП “Беларуская атамная электрастанцыя” Міхаіл Філімонаў.

Па традыцыі на свяце працы  падвялі вынікі абласнога спаборніцтва сярод раёнаў Гродзеншчыны. У другой групе ўдзельнікаў у намінацыі “За дасягнутыя высокія паказчыкі ў сацыяльна-культурным развіцці” пераможцам прызнаны Астравецкі раён. Таксама яму прысуджана 2-е месца ў намінацыі “За дасягнутыя высокія паказчыкі ў развіцці прамысловасці”. Пасведчанне аб занясенні на абласную Дошку гонару Уладзімір Каранік уручыў старшыні Астравецкага райвыканкама Сяргею Мядзвецкасу. Акрамя гэтага, у ліку лепшых прадпрыемстваў Гродзеншчыны трапіла Беларуская АЭС (дырэктар Сяргей Бабовіч).


Фото: Пул 4 Регион

Віншаванні з надыходзячым святам Першамая ўдзельнікам урачыстасці адрасаваў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрый Сянько. Прафсаюзнаму лідару краіны выпала ганаровая місія адзначыць працоўныя дынастыі. У складзе вялікай і дружнай медыцынскай сям’і на сцэну падымаліся і нашы зямлячкі: загадчык педыятрычнага аддзялення Міраслава Цярэшка і яе родная сястра загадчык аддзялення неўралогіі Людміла Шлыковіч.

Старшыня Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Віктар Лісковіч назваў лепшых сацыяльных партнёраў розных галіновых прафсаюзаў. У іх лік трапілі Астравецкі вопытны лясгас (дырэктар Рыгор Долгі, старшыня прафкама Юрый Касцюкевіч) і Астравецкая жыллёва-камунальная гаспадарка (дырэктар Аляксандр Мекін, старшыня прафкама Іосіф Чарняўскі).

Цудоўным дапаўненнем свята сталі музычныя нумары ў выкананні лепшых артыстаў і калектываў Гродзеншчыны, а таксама арганізаваная галіновымі прафсаюзамі выстава прафесій.

З першых вуснаў

Сяргей Мядзвецкас, старшыня Астравецкага райвыканкама:


Фото: Пул 4 Регион

– У першую чаргу занясенне Астравецкага раёна на Рэспубліканскую дошку Гонару і абласную – вынік работы не аднаго чалавека, а ўсіх калектываў, усёй Астравеччыны. Адчуваю гонар і радасць за наш рэгіён і нашых людзей працы.

Рыгор Долгі, лаўрэат прэміі “Чалавек года Гродзенчыны”:


 

– На ўрачыстасці да Свята працы мы прадстаўлялі лясную гаспадарку вобласці і наш раён. Усцешаны, што работа нашага калектыву, у тым ліку і мая, ацэнена на такім высокім узроўні. Мы перажылі складаныя часы, знайшлі выйсце з сітуацыі санкцыйнага ціску – наша лесагаспадарчая ўстанова развіваецца, кожны аддаецца рабоце па максімуму. Адсюль і такія вынікі. 

Алёна Ганулич