Звыш ста чалавек узнагародзілі на ўрачыстасці, прымеркаванай да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі

Гэты дзень быў багатым на прэміі, падарункі, кветкі і песні – усё было для іх, працаўнікоў палёў, ферм, комплексаў, зернескладаў.

Віншаванні аграрыям адрасавалі старшыня райвыканкама Ігар Шалудзін, яго першы намеснік Іван Карніла, старшыня Савета дэпутатаў і раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” Ірына Тальчук, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Юрый Адула, лідары грамадскіх аб’яднанняў, прадстаўнікі сілавых структур і іншыя.

Па традыцыі на ўрачыстасці падвялі вынікі сельскагаспадарчага спаборніцтва сярод гаспадарак, камбайнераў, вадзіцеляў на адвозе збожжа і травы, аператараў зернесушыльных установак, корманарыхтоўшчыкаў, аператараў машыннага даення малочна-таварных комплексаў і жывёлаводаў. Перадавікі атрымалі граматы і грашовыя прэміі.

Вызначылі на свяце і лепшых у сваёй прафесіі, а таксама выбралі лепшыя відэааповед пра сельгаспрадпрыемства і аб’ёмную скульптуру з рулонаў.

Завяршылася ўрачыстасць аграрыяў энергічным і харызматычным выступленнем беларускага гурта “Дразды”.

Больш падрабязна пра свята работнікаў сельскай гаспадаркі і перадавікоў аграпрамысловага комплексу чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў газеты і на нашым сайце.






“Островецкая правда”.

Больше фото  на https://www.ostrovets.by/news/novosti/news40810.html