Неонавым шоу і салютам закончылася святкаванне Дня Незалежнасці ў Астраўцы

Яркае неонавае шоу тэатра «Элементаль» для шматлікіх гледачоў, што сабраліся на мосце цераз Лошу, стала незвычайным завяршэннем гэтага святочнага дня.

Яркае неонавае шоу тэатра «Элементаль» настроіла шматлікіх гледачоў, што сабраліся на мосце цераз Лошу, на незвычайнае завяршэнне гэтага святочнага дня.

01.jpg

02.jpg

«Наша любімая маці-Радзіма, вечна жыві і квітней, Беларусь» – гэтае агульнае прызнанне ў любові сваёй краіне ў рамках акцыі «Праспяваем гімн разам» прагучала з вуснаў кіраўнікоў раёна, артыстаў і ўсіх, хто жадае працвітання нашай Айчыне – у вечаровым паўзмроку даўно знаёмыя словы ўспрымаліся па-асабліваму, узнёсла і кранальна.

03.jpg

А затым неба пад гукі песні пра Беларусь расквецілі яркія кветкі, шатры, спіралі, каметы святочнага салюта, які з кожнай хвілінай набіраў моц – і ў завяршэнне вялізным рознакаляровым купалам накрыў неба над Астраўцом: радаснаму захапленню гараджан не было межаў.

05.jpg

І нездарма, калі ўсё закончылася, яны яшчэ доўга дружна скандзіравалі: «Бе-ла-русь! Бе-ла-русь!»

Ніна РЫБІК.