Стартовал патриотический проект «80 мирных лет! Беларусь помнит»

Напярэдадні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Мальская сельская бібліятэка-клуб і СШ №1 запусцілі сумесны патрыятычны праект “80 мірных гадоў! Беларусь памятае”.

Праект задуманы для азнаямлення школьнікаў і моладзі з малавядомымі старонкамі ваеннай гісторыі Беларусі і ўвекавечання памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны.

Адкрыццём праекта стаў урок мужнасці “Беларусь памятае!”. На ім бібліятэкар Анжэла Янкоўская расказала аб цяжкіх ваенных гадах, аб дзецях-партызанах, якія разам з дарослымі мужна змагаліся супраць ворага. Іх прозвішчы назаўсёды ўпісаны ў гісторыю.

Каб адчуць атмасферу ваеннага ліхалецця, школьнікі маглі апрануць форму таго часу. А настаўнік Ганна Дзятловіч правяла для дзяцей не зусім звычайны ўрок матэматыкі, бо яго матэрыял быў звязаны непасрэдна з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны.

Узгадалі ўдзельнікі і беларускіх пісьменнікаў, якія пісалі пра тыя жахлівыя гады.

Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, Астравецкая раённая бібліятэка.

Фота з архіва бібліятэкі.