Лепшыя жывёлаводы Астравеччыны атрымалі заслужаныя ўзнагароды ў Гродне. Уражанні

У Гродзенскай абласной філармоніі сабралася звыш ста чалавек, якія сваёй штодзённай самаадданай працай умацоўваюць харчовую бяспеку нашай краіны. У межах абласнога этапу рэспубліканскай акцыі “Наш жывёлавод” адзначылі лепшых працаўнікоў гэтай галіны аграпрамысловага комплексу.

Астраўчанкі дзеляцца ўражаннямі.

Генаефа Харкевіч:


– Нас сустракалі і прымалі, як самых дарагіх гасцей. Праграма прадумана да дробязей, усё арганізавана на самым высокім узроўні. Удзячна прафсаюзу, кіраўніцтву гаспадаркі і раёна, што выбралі менавіта мяне. Парадавала, што ўзнагародзілі працаўніц усіх гаспадарак Астравеччыны.

У сельскай гаспадарцы працую звыш 40 гадоў, з якіх 28 загадваю малочна-таварным комплексам “Газа”, хоць адразу гэта была ферма. Вядома, работа ў жывёлагадоўлі не самая лёгкая, але вельмі патрэбная.

Рыта Лаздоўская:

– Калегі спачатку не паверылі, што паеду ў Гродна, а потым парадаваліся за мяне. Эмоцыі перапаўняюць, гэта было сапраўднае свята для нас. На такіх урачыстасцях ніколі не бывала. Дзякуй усім, хто гэта арганізаваў!

Алёна Ганулич