Суботнік: астраўчане прыбралі ў лесапарку

Да навядзення парадку на зямлі падчас рэспубліканскага суботніка далучыліся работнікі арганізацый Астраўца.

У лесапарку шчыравалі члены справсаюзных пярвічак  упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, аддзела статыстыкі, падатковай інспекцыі і цэнтра для забеспячэння дзейнасці бюджэтных устаноў, і селекцыйна-племяннога цэнтра жывёлагадоўлі.

Спрытна працуючы граблямі, астраўчане прыбралі сухія лісты і ігліцу, сабралі сухое галлё, якое за восень-зіму нападала з дрэў. Добраму настрою і хуткай рабоце спрыяла сонечнае надвор’е.







Вотга Хацяновіч,

Фота ostrovets.by